У Оршы назіральніка незаконна выставілі за дзверы

2010 2010-12-16T17:20:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/neturbavac.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Факт відавочнага беззаконня меў месца ва ўчастковай камісіі № 42 па г.Орша.
15 снежня 2010 на гэтым участку, размешчаным у Аршанскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай школе № 13, старшыня камісіі Школьнікаў Мікалай Анатольевіч выгнаў назіральніка ад РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" Макарэвіч Тамару Сцяпанаўну.

Падставай адмовы ў прысутнасці на выбарчым участку назіральніка паслужыла тое, што яна была накіравана назіральнікам ад кіруючага органа рэспубліканскага грамадскага аб'яднання, а на думку спадара Школьнікава, назіральнік ад рэспубліканскага кіруючага органа можа быць акрэдытаваны толькі пры Цэнтрвыбаркаме.

Дадзеныя дзеянні старшыні ўчастковай камісіі № 42 супярэчаць Пастанове № 49 Цэнтрвыбаркама «Аб парадку ўжывання часткі трэцяй артыкула 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе». У пункце 3 дадзенай Пастановы вызначана, што накіроўваць назіральнікаў маюць права кіруючыя органы палітычных партый, іншых рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў - на паседжанні Цэнтральнай камісіі, тэрытарыяльных і ўчастковых камісій, на ўчасткі для галасавання.

Па факце незаконных дзеянняў накіраваныя скаргі ў Пракуратуру Оршы.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international