Мазыр: Назіральнікі прапанавалі ўчастковым камісіям прыняць дакладную працэдуру падліку галасоў

2010 2010-12-16T16:04:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/halasu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Давераная асоба Рымашэўскага па Мазырскім раёне Аляксандр Кавальчук, незалежны назіральнік Рыгор Крывіцкі і іншыя прапанавалі ўчастковым камісіям раёна прыняць дакладны парадак падліку галасоў выбаршчыкаў. Прапанова будуецца на падставе артыкула 13 Выбарчага кодэкса РБ, дзе сказана, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў прэзідэнта праходзіць адкрыта і галосна, і артыкула 44 (п.1. ч.1.), што дае ўчастковым камісіям паўнамоцтвы па забеспячэнні выканання патрабаванняў ВК РБ  і іншых актаў заканадаўства аб выбарах на тэрыторыі ўчастка для галасавання.

Ініцыятары прапануюць адкрываць скрыні для галасавання па чарзе, раскладаць бюлетэні па стосах (адзін прэтэндэнт – адзін стос). Спачатку адкрыць скрыню датэрмінаванага галасавання, раскласці бюлетэні па стосах, падлічыць, потым перанасную скрыню, потым скрыню, што знаходзілася ў памяшканні для галасавання ў дзень выбараў. Адпаведна сябры участковай камісіі сартыруюць бюлетэні па стосах: за кандыдатаў, супраць усіх, несапраўдныя.

Потым адзін з сябраў камісіі, абраны шляхам галасавання, робіць падлік бюлетэняў па кожным з кандыдатаў, а таксама супраць усіх кандыдатаў.

“Падлік робіцца гучна (называецца прозвішча кандыдата, за якога быў паданы голас выбаршчыка), кожны бюлетэнь дэманструецца астатнім сябрам камісіі, назіральнікам і кладзецца ў стос насупраць шыльдачкі з прозвішчам кандыдата. У выпадку сумневу ў правільнасці падліку галасоў любы сябра ўчастковай камісіі мае права пералічыць бюлетэні. Вынікі падліку галасоў агучваюцца старшынёй участковай камісіі”, - гаворыцца ў прапанове.

Участковыя камісіі прапанову ініцыятараў зарэгістравалі, вынік разгляду дакумента трэба чакаць праз тры дні. Участковыя камісіі павінны правесці паседжанне, прыняць рашэнне і даць адказ.

“Толькі ў аднаго сакратара ўчастковай выбарчай камісіі пасля рэгістрацыі дакумета была крыўда, што гэтая прапанова быццам бы выказвае недавер да камісіі”, - паведаміў Рыгор Крывіцкі.

Згодна з Выбарчым кодэксамРБ, участковыя камісіі павінны таксама папярэдзіць ініцыятараў прапановы пра час і месца паседжання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international