Жодзіна: Назіральнікаў тэрмінова адклікаюць на працу

2010 2010-12-16T15:54:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікаў з участкаў для галасавання Жодзіна Андрэя Зубру, Святлану Лапіцкую і Сяргея Салаўёва тэрмінова адклікаюць на працоўныя месцы.

Андрэй Зубра, інжынер-канструктар ААТ “БелАЗ”, з першага дня датэрміновага галасавання пачаў назіранне на ўчастку для галасавання №10 у Жодзіне. Ён папярэдне напісаў заяву свайму непасрэднаму начальніку Яўгену Дзегцярову з просьбай прадставіць яму вольныя дні за ўжо раней адпрацаваны час. 14 снежня Андрэй змог назіраць бесперашкодна, але ўжо на наступны дзень перад адкрыццём выбарчага ўчастка яму паведамілі, што начальнік не задаволіў ягоную просьбу аб атрыманні адпачынка, тлумачачы гэта адмысловым тэлефонным загадам ад галоўнага канструктара -- Сцяпукі А.Г. З размовы з галоўным канструктарам А.Зубра высветліў, што той атрымаў адпаведны тэлефонны загад ад самога дырэктара ААТ “БелАЗ” сп. Пархомчыка.

Святлана Лапіцкая (на фота), назіральніца на ўчастку для галасавання №11 у Жодзіне, 14 снежня ўжо пасля 17 гадзін, нягледзячы на наяўнасць зацверджаных кіраўніцтвам на пачатку месяца выходных у графіку працы, па тэлефоне была тэрмінова выклікана на працоўнае месца. У якасці абгрунтавання такога нечаканага рашэння начальнік цэха Смалявіцкай птушкафабрыкі сп.Любецкі назваў хваробу напарніцы Святланы. Аднак зменшчыца паведаміла Лапіцкай, што яна абсалютна здаровая, і ёй не патрабуецца ніякая тэрміновая падмена. Назіральніца звязалася з начальнікам і паведаміла яму пра словы сваёй напарніцы, застаўшыся на ўчастку. Аднак гісторыя на гэтым не скончылася: ужо 15 снежня начальнік цэху кінуў працу і ў 16-30 прыехаў у Жодзіна на ўчастак №11, каб знайсці Лапіцкую і загадаць ёй 16-17 снежня быць на працы. Потым, пасля 20 гадзін сп.Любецкі нават «аб'явіўся ў госьці» да назіральніцы і непасрэдна паведаміў сваёй падначаленай, што мінулы графік перагледжаны, і яна абавязана абавязкова выйсьці на працу. Ён дадаў, што ад рашэння С.Лапіцкай залежыць ягоны далейшы лёс як кіраўніка цэху на фабрыцы.

16 снежня быў адкліканы на працоўнае месца назіральнік з выбарчага ўчастка №10 Жодзіна Сяргей Салаўёў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international