Намесьнік дэкану факультэту маркетынгу, мэнэджменту і прадпрымальніцтва БНТУ займаецца вобыскамі ў інтэрнацкіх пакоях студэнтаў

2006 2006-03-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнту 2 курсу факультэту маркетынгу, мэнэджменту і прадпрымальніцтва БНТУ Яўгену Іванюку, які знаходзіўся на занятках, патэлефанавалі суседзі па інтэрнату (Я. Коласа, 26) і паведамілі, што ў ягоным пакоі намесьнік дэкану разам з невядомымі людзьмі ў цывільным (магчыма, прадстаўнікамі службы бясьпекі ўніверсітэта) праводзіць вобыск.
Калі Яўген Іванюк, пакінуўшы заняткі, накіраваўся ў свой інтэрнацкі пакой, вобыск ужо скончыўся. Намесьнік дэкану знайшоў і забраў з пакою дыск, на якім запісаны выступ кандыдата ў прэзідэнты А. Мілінкевіча.
Пільную ўвагу да сябе студэнт тлумачыць тым, што ён уваходзіў у ініцыятыўную групу Мілінкевіча па зборы подпісаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international