Бабруйск: Тэатр падчас сустрэчы з Міхалевічам

2010 2010-12-16T13:54:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihalievichbabrujsk1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад пачатку і амаль да канца сустрэча Алеся Міхалевіча з бабруйчанамі, якая прайшла ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, нагадвала дзіўны спектакль. У пачатку сустрэчы (у 18.00, 15 снежня) зала была амаль поўная. Акцёры – цётачкі з аддзела адукацыі і перадавікі БРСМ - расселіся па ўсіх шэрагах.

У памяшканні працавала цэлых пяць відэаакамер: адна з іх належала журналістам з Чэхіі, іншыя – беларускім дзяржаўным тэлеканалам і супрацоўнікам КДБ. Адзін з камітэтчыкаў здымаў сустрэчу з апошніх шэрагаў ад пачатку да канца, ні разу не змяніў ракурс, ні разу не выключыў камеру.

Літаральна на першых дзесяці хвілінах прамовы Алеся Міхалевіча спектакль пачаўся. Цётачкі рабілі выраз на твары “ай, надакучыла” і тройкамі-пяцёркамі імкліва сыходзілі. Камеры гэта фіксавалі. Такім чынам, у сярэдзіне сустрэчы, якая доўжылася ўсяго гадзіну, у зале было ўсяго каля 35 чалавек, а напрыканцы яе – каля дзесяці. Аператары знялі амаль пусты зал і таксама сышлі.

Да канца даседзеў толькі старшыня выбарчай камісіі Ленінскага раёна Мікалай Плаксіцкі, які на гэты раз не задаваў пытанняў. Дырэктар гарадскога парка адпачынку Аляксандр Вінаградаў сыйшоў пасля таго, як запытаў у Алеся Міхалевіча, ці не баіцца той зламаць лёсы людзей і як плануе вырашаць праблему п’янства. А напрыканцы параіў кандыдату дапамагаць краіне ў якасці юрыста, а не палітыка, і заклікаў галасаваць за Лукашэнку.

Было ўсяго некалькі чалавек якія, па ўсім відаць, прыйшлі паслухаць кандыдата. Яны задавалі стандартныя пытанні пра беларускую мову і пра тое, што стане з прадпрыемствамі-банкрутамі. Алесь Міхалевіч распавёў, што сустракаўся ў гэты дзень з старшынём бабруйскага гарвыканкама Дзмітрыем Бонахавым, але тэму размовы пакінуў у сакрэце.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international