Баранавічы: актывіст штабу Мілінкевіча Сяргей Андрушчанка асуджаны на 7 сутак арышту, актывіст штабу Казуліна Віктар Карлінскі -- на 6 сутак, шасьцёра жыхароў гораду аштрафаваныя за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе

2006 2006-03-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 сакавіка ў Баранавічах сябра перадвыбарчага штабу кандыдата Мілінкевіча, кіраўнік Баранавіцкага аддзяленьня АГП Сяргей Андрушчанка асуджаны на 7 сутак адміністратыўнага арышту. Актывіст штабу Казуліна Віктар Карлінскі па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве асуджаны на 6 сутак арышту.

У гэты ж дзень суд Баранавцкага раёну і г. Баранавічы вынесла штрафы па 20 базавых велічынь шасьці актывістам штабу Мілінкевіча: Уладзіміру Гоўшу, Карнею Пятровічу, Мікалаю Северцаву, Віктару Аляхновічу, Міхаілу Мініну і Аляксандру Галькевічу. Судзьдзьі прызналі іх вінаватымі ў правядзеньні несанкцыянаванага сходу. Менавіта так яны трактавалі знаходжаньне актывістаў перадвыбарчага штабу ў адной кватэры.

У кватэру да актывіста штабу Казуліна ў Баранавічах Алеся Пікулы наведваліся супрацоўнікі міліцыі, але маладога чалавека не аказалася дома. Міліцыя тасама спрабуе знайсьці актывіста штабу Мілінкевіча Віктара Мезяка, неаднаразова наведваючыся да яго дадому.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства