Мінск: У Серабранцы падтрымаць Лукашэнку “павінны” 68%

2010 2010-12-16T09:18:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pracenty-unaciazhku.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома карэспандэнту кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары”,  згодна з планамі дзечых уладаў, у сталічным мікрараёне “Серабранка” за Лукашэнку павінна прагаласаваць 68% выбаршчыкаў.

Звесткі паступілі ад аднаго з сяброў участковай камісіі N 20, які папрасіў свайго знаёмага звязацца з правабаронцамі і перадаць ім інфармацыю на ўмовах ананімнасці.

Па словах гэтага чалавека, зараз камісіі Ленінскага раёна Мінска займаюцца выкананнем плана па адсотках падтрымкі дзеючага прэзідэнта, які ім “спушчаны зверху”. “Я лічу сваім абавязкам паведаміць гэта грамадскасці”, -- перадаў сябра ўчастковай камісіі.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства