Губернатар сумясціў працоўную паездку ў Пінск з сустрэчай з выбаршчыкамі

2010 2010-12-16T07:49:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sumar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cтаршыня Берасцейскага аблвыканкама Канстанцін Сумар

Cтаршыня Берасцейскага аблвыканкама Канстанцін Сумар

16 снежня старшыня Брэсцкага аблвыканкаму Канстанцін Сумар з працоўнай паездкай наведаў Пінск і Пінскі раён. Спачатку ў гэты дзень, па чыноўнічай завядзёнцы, спадар Сумар ў якасці “губернатара” правеў сустрэчы з рабочымі пінскага вінаробчага заводу, з работнікамі прадпрыемстваў Малоткавіцкага сельсавету і калектывам пінскага трыкатажнага аб’яднання ААТ “Палессе”.

А потым у 18.00 у Гарадскім доме культуры адбылася сустрэча Канстанціна Сумара з выбаршчыкамі – як з даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандара Лукашэнкі. На сустрэчу па вызначаных квотах былі запрошаны прадстаўнікі гар- і райвыканкамаў, устаноў адукацыі і аховы здароў’я, БРСМ і ветэранскіх арганізацый, таму зала на 700 месцаў была запоўнена, некаторым нават не хапіла месцаў. Спадар Сумар праводзіў  сход разам з старшынямі выканкамаў горада Пінска і Пінскага раёну.

Падчас сваёй прамовы Канстанцін Сумар засяродзіўся на эканамічных і сацыяльных дасягненнях Брэстчыны за апошнія гады. Са слоў выступаючага, Брэсцкая вобласць па некаторых эканамічных паказчыках ідзе наперадзе Польшчы і Германіі. Потым, пасля кароткай прамовы старшыні Пінскага гарвыканкаму, настаў час адказу на пытанні прысутных на сходзе пінчукоў. І тут некаторыя спрытныя грамадзяне, паміж падрыхтаваных “глабальных” пытанняў, здолелі задаць “губернатару” свае асабістыя “дробныя” пытанні, якія не здолелі вырашыць на мясцовым ўзроўні.

Пасля сходу, арганізатармі была прапанавана канцэртная праграма, аднак большасць прысутных вырашыла яе праігнараваць.

Да гонару спадара Сумара варта адзначыць, што сустрэча з пінчукамі адбылася даволі канструктыўнай, старшыня аблвыканкаму дасканала ведаў праблемы Пінска і Пінскага раёну. У ягонай прамове не было ніякай гвалтоўнай агітацыі і абразаў палітычных супернікаў.

16 снежня Пінск наведаюць альтэрнатыўныя дзеючай уладзе кандыдаты Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international