Драгічын: Лямпачкі не вытрымалі агітацыі

2010 2010-12-15T20:27:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/elektrolinii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Доме культуры горада Драгічын Брэсцкай вобласці 14 снежня адбылася сустрэча даверанай асобы А.Лукашэнкі - губернатара Брэсцкай вобласці Канстанціна Сумара з работнікамі бюджэтнай сферы.

Сустрэча прайшла б гладка і роўна, каб раптоўна не прапала асвятленне. Нягледзячы на тое, што электрычнасці не было ўсяго хвілін 10, гэты інцыдэнт каштаваў мясцоваму кіраўніцтву нерваў. А калі асвятленне з’явілася, старшыня Драгічынскага райвыканкама  Васіль Хвацік не вытрымаў і закрычаў, што гэта правакацыя. І папярэдзіў, каб адказныя таварышы рыхтаваліся да пакарання.

Сустрэча скончылася прызывам Сумара галасаваць за Лукашэнку, таму што ўсё тое, што мы зараз маем  - выключна яго заслуга.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international