У Віцебску бацькоў школьнікаў склікаюць на бацькоўскія сходы для датэрміновага галасавання

2010 2010-12-15T20:01:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pashparty-zapis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома, у віцебскай школе нумар 45 настаўнікі абвесцілі, што ў пятніцу, 17 снежня, адбудзецца бацькоўскі сход, на які бацькам трэба прыйсці з пашпартамі. Пра гэта паведаміў адзін з бацькоў. “Я не хачу галасаваць датэрмінова, але што рабіць, -- сказаў ён. – І гэткая сітуацыя назіраецца па ўсім горадзе”. Суразмоўца, які прасіў не канкрэтызаваць у публікацыі яго імя, мяркуе, што падобныя бацькоўскія сходы, верагодна, запланаваныя і ў іншых беларускіх гарадах.

Акрамя таго, па словах віцябляніна, на датэрміновае галасаванне гоняць дворнікаў. “Яны запалоханыя, бо ім пагражаюць звальненнем з працы”. Адна жанчына-дворнік нават прызналася, што ёй і іншым супрацоўнікам ЖЭСа было загадана не проста прагаласаваць да 19 снежня, а “бягом прагаласаваць і далажыць” начальству. 

  “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international