Магілёў: Падчас пасяджэння камісіі назіральніка выставілі за дзверы

2010 2010-12-15T19:09:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziralniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас правядзення пасяджэння ўчастковай выбарчай камісіяй №60, што размешчана ў Магілёўскім цэнтры дзіцячай творчасці (былы Палац піянераў вобласці) назіральніка папрасілі пакінуць памяшканне. Пасля пасяджэння камісіі ён вярнуўся на сваё месца. Пра гэта паведамляе праваабаронца Барыс Бухель.

“Камісіі паводле заканадаўства павінна працаваць адкрыта і галосна, выдаляць назіральніка з памяшкання ніхто не меў права – гэта парушэнне заканадаўства. Няведанне таго, што абмяркоўвалі члены камісіі, наводзіць на дрэнныя думкі, бо невядома пра што яны там размаўлялі, можа пра фальсіфікацую выбараў, можа пра падтасоўкі, а можа проста вырашалі звычайнае тэхнічнае пытанне”, - гаворыць Барыс Бухель.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international