Магілёў: Праграма Лукашэнкі – на стале камісіі

2010 2010-12-15T18:56:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybarchja-kamisija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчым участку №24 праграма Аляксандра Лукашэнкі знаходзіцца побач са спісамі выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласнога выбарчага штабу кандыдата ў Прэзідэнты Ўладзіміра Някляева.

“Калі я аб’язджаў выбарчыя ўчасткі, то на выбарчым учаску №24 я заўважыў праграму кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка, - гаворыць Ігар Каваленка, - якая наўпрост ляжала каля спісу выбаршчыкаў. Калі ж я  акцэнтаваў на гэтым ўвагу, то то член выбарчай камісіі пачала апраўдвацца і сказала, што яна тут з’явілася выпадкова. Калі ж я папрасіў яе схаваць яе, то жанчына не разгубілася і паклала яе на вакно”.

“Мяне гэта абурыла яшчэ больш, - працягвае Ігар Каваленка, - я ёй сказаў, што падчас галасавання на выбарчым участку не павінна быць ніякіх агітацыйных матэрыялаў, пасля гэтай заўвагі член участковай выбарчай камісіі схавала праграму Лукашэнкі ў сваю сумку”, - адзначае Ігар Каваленка.

З гэтай нагоды актывіст збіраецца падаваць скаргу ў вышэйстаячую раённую выбарчую камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international