Магілёў: “Хімікі” галасуюць датэрмінова ў суправаджэнні канвою

2010 2010-12-15T18:45:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daterminovae-galasavanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік Яўгенія Цюркіна, зарэгістраваная ва ўчастковай выбарчай камісіі № 122, што знаходзіцца ў сярэдняй школе №37 г.Магілёва, адзначае, што зняволеных, якія адбываюць пакаранне ў выпраўленчай калоніі адкрытага тыпу, якая знаходзіцца побач, у суправаджэнні канвою прыводзяць на датэрміновае галасаванне.

Так, да абеду 14 снежня галасаваць прыканваіравалі 50 чалавек, пасля абеду – 45. У самім памяшканні выбарчай камісіі ім выдавалі пашпарты, каб яны здолелі атрымаць бюлетэні, пасля галасавання пашпарты зноўку забіралі.

Яўгення Цюркіна падчас першага дня датэрміновага галасавання зафіксавала таксама два выпадкі, калі члены ўчастковай выбарчай камісіі выдавалі на адзін дакумент два бюлетэні для галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international