Маладэчна: Кастусёў выказаўся адносна гомасэксуалізму

2010 2010-12-15T18:01:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-sustr-kastus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне апошняй сустрэчай з кандыдатам у прэзідэнты перад гэтымі выбарамі была сустэча з Рыгорам Кастусёвым, якая адбылася ўчора, 14 снежня.

Цікава, што абвестку аб сустрэчы з кандыдатам ад Партыі БНФ у “Маладзечанскай газеце” далі па-расейску, хаця ўсе астатнія матэрыялы – на беларускай мове, і абвесткі пра сустрэчы з іншымі кандыдатамі былі па-беларуску. Таксама ў абвестцы не была пазначана партыйная прыналежнасць спадара Кастусёва.

Самым першым падчас мерапрыемства пытаннем да кандыдата было пытанне маладога чалавека аб тым, як спадар Кастусёў ставіцца да гомасэксуалістаў. Відавочна, што бацька траіх дзяцей Рыгор Кастусёў крыху разгубіўся, але, падумаўшы, адказаў, што па-чалавечы шкадуе такіх людзей, але каго кахаць – гэта ўласнае права кожнага чалавека, і ён выступае толькі супраць прапаганды нетрадыцыйнай арыентацыі.

На мерапрыемстве прысутнічалі таксама журналісты Першага нацыянальнага тэлеканала , якія здымалі і таксама задавалі пытанні кандыдату. Былі і прадстаўнікі райвыканкама, але на гэты раз яны слухалі моўчкі, не выступалі і не спрачаліся.

Пасля маладэчанскіх выбаршчыкаў Рыгор Кастусёў паехаў да смаргонскіх. У Смаргоні сустрэча прайшла спакойна, без правакацый, нягледзячы на тое, што прысутнічала шмат прадстаўнікоў уладных структур. Кандыдат выступаў і адказваў на пытанні больш за 2,5 гадзіны, што было асабістым рэкордам на гэтых выбарах, па словах самога Кастусёва.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international