viasna on patreon

На час датэрміновага галасаваньня палітжаўнера Андруся Цянюту адправілі ў камандзіроўку

2010 2010-12-14T16:30:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У панядзелак, з пачатку гэтага тыдня, маладафронтаўца Андруся Цянюту, які служыць у віцебскай вайсковай частцы, накіравалі на працы на палігон, у гэтак званую "рабочку". На працы адправілі выключна узвод, у якім служыць Андрусь Цянюта.

"Падчас выбараў у мясцовыя саветы, мяне таксама саслалі на час датэрміновага галасаваньня," — прыгадвае Андрусь Цянюта. Маладафротавец мяркуе, што яго хочуць ізаляваць на апошні тыдзень перад 19 сьнежня. Кіраўніцтва часткі, магчыма, баяцца, каб Андрусь не нашкодзіў падчас датэрміновага галасаваньня або не пабачыў чагось важнага.

Андруся Цянюту накіравалі для правядзеньня гаспадарчых работаў па-за межы вайсковай часткі ў падрыхтоўчы цэнтра ССО Лосьвіда, за 30 км ад Віцебску. Андрусь і ўвесь 3-і ўзвод 2-ой роты 357 батальёну 103-яй мабільнай брыгады будзе там знаходзіцца ўвесь гэты тыдзень, з панядзелку да суботы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства