Зэльвенская “Праца”: Агітацыя ў адны вароты

2010 2010-12-15T14:57:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zelva-gazeta-praca-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 15 снежня, зэльвенская раённая газета “Праца”  на першай старонцы апублікавала артыкул “Период становления и развития” за подпісам начальніка аддзела ідэалагічнай работы Зэльвенскага райвыканкама Юрыя Кулікова. Артыкул прысвечаны выступленню старшыні СВК “Прагрэс-Верцялішкі” Васіля Равякі, даверанай асобы Аляксандра Лукашэнкі, перад выбаршчыкамі, якія прайшлі ў вёсках Елка і Дзярэчыне. Аўтар артыкула піша, што “какую бы сферу нашей жизнедеятельности мы не взяли, отметил Василий Ревяко, очевидно, что за прошедшие годы везде произошли значительные позитивные подвижки и перемены…”. Далей, аўтар артыкула запрашае зэльвенцаў прагаласаваць толькі за Лукашэнку.

Пра тое, што ў Зэльвенскім РДК выступаў Іван Бедка, давераная асоба Віталя Рымашэўскага, а таксама пра пікеты ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў, на старонках “Працы” ані слова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international