Сілавікі не даюць журналістам стопрацэнтных гарантый бяспекі 19 сакавіка

2006 2006-03-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Для прадстаўнікоў прэсы, якія збіраюцца асвятляць вулічныя падзеі, якія, магчыма, адбудуцца ў дзень выбараў 19 сакавіка ў цэнтры Мінска, будзе адведзена спецыяльнае месца на Кастрычніцкай плошчы. Пра гэта паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў на пытанне адносна гарантый бяспекі журналістаў. Ён заявіў, што ўсе супрацоўнікі МУС папярэджаныя адносна забароны на ўжыванне сілы ў дачыненні да журналістаў, але, разам з тым, стопрацэнтнай гарантыі недатыкальнасці прэсы даць не змог.
Намесніца галоўнага рэдактара "Комсомольской правды в Белоруссии" Вольга Улевіч запыталася пра перспектывы прыцягнення да адказнасці асобаў, што 2 сакавіка збілі яе брата, журналіста Алега Улевіча. У. Навумаў зазначыў, што крымінальная справа ў такіх выпадках заводзіцца пасля канчатковага высвятлення цяжкасці нанесеных пашкоджанняў, і таму разбор гэтага інцыдэнту будзе працягнуты пасля таго, як Алег канчаткова паправіцца і прадаставіць даведку аб стане здароўя. Як паведаміла БАЖ В. Улевіч, пасля прэс-канферэнцыі У. Навумаў падышоў да яе асабіста і паабяцаў, што не выпусціць расследавання гэтага інцыдэнту з-пад свайго кантролю.
Прэс-канферэнцыя была прысвечана пытанням "забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў перыяд правядзення выбараў Прэзідэнта РБ", і ў ёй бралі ўдзел Старшыня КДБ С. Сухарэнка, Міністр унутраных спраў У. Навумаў, генеральны пракурор П. Міклашэвіч.
Дарэчы, далёка не ўсе журналісты сёння здолелі трапіць на сустрэчу. Увайсці дазволілі толькі тым журналістам, якія загадзя акрэдытаваліся на мерапрыемства. Супрацоўнік прэс-цэнтру, адказны за "арганізацыйныя пытанні", пацвердзіў прэс-службе БАЖ, што звычайна на сустрэчы ў Нацыянальным прэс-цэнтры не патрэбная акрэдытацыя. З яго словаў, у гэтым выпадку правілы былі змененыя ў звязку з вялікім інтарэсам з боку журналістаў і маленькімі памерамі памяшкання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international