Бярозаўшчына: Галасуй датэрмінова або залічаць прагул

2010 2010-12-15T14:59:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kamunalschyki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па інфармацыі назіральніка выбарчага ўчастка № 29 у мястэчку Малеч Анатоля Сахарушы, 14 снежня у Малечы прагаласаваў 81 члавек. У ліку прагаласаваўшых -- рабочыя камунальнай гаспадаркі Малечы. Па словах рабочых, начальнік участка Віталь Углянец даў загад  прагаласаваць падчас абедзеннага перапынку. Пры гэтым сказаў, каб не крыўдзіліся потым, хто не прагаласуе. Усе добра зразумелі намёк, які тычыцца непрацягненнем кантракта. Некалькіх чалавек, якія не прагаласаваді 14-га, адправілі на выбарчы ўчастак 15 снежня ў 10 гадзін раніцы ў працоўны час.

Кіраўніцтва Бярозаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі  14 снежня накіравала рабочых галасаваць у 16 гадзін. Папярэдзілі: хто не прагаласуе – паставяць прагул. 15 снежня высветлілі, як загад выкананы. Адмовіўся ад датэрміновага галасавання толькі адзін рабочы.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international