Грузінскіх дэпутатаў не пускаюць у Беларусь, а бізнэсоўца дэпартуюць нібыта за фінансаваньне апазіцыі

2006 2006-03-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грузінскія ўлады паведамляюць пра тое, што сямі дэпутатам грузінскага парлямэнту адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь, затрымаўшы іх ў менскім аэрапорце.

Дэпутаты зьбіраліся браць удзел у назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі. Віцэ-сьпікер грузінскага парлямэнту Міхаіл Мачаварыяні заявіў Радыё Свабода, што дэпутатаў дапытвалі афіцэры беларускіх органаў бясьпекі. Мачаварыяні тлумачыць гэтую сытуацыю тым, што беларускае КДБ раней абвінаваціла аднаго з грузінскіх парлямэнтароў ў плянаваньні перавароту.

Раней беларускія ўлады заявілі пра тое, што не дазволіць грузінскім назіральнікам прыехаць у Беларусь. У Тбілісі прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што грузінскі сьцяг стаў “сымбалем свабоды” ў Беларусі. Гэты камэнтар тычыўся арышту прыхільніка беларускай апазыцыі, які быў затрыманы, калі размахваў грузінскім сьцягам.

Адначасова з Беларусі дэпартуюць грузінскага бізнэсоўца нібыта за фінансаваньне апазыцыі

Пра намер дэпартаваць з Беларусі грамадзяніна Грузіі Шалву Ніноа заявілі ва ўправе сувязяў з грамадзкасьцю КДБ. Паводле дадзеных КДБ, на менскай кватэры Шалвы Ніноа знайшлі чыстыя ўзоры дакумэнтаў дзяржаўных устаноў Беларусі, а таксама іншыя доказы ягонай датычнасьці да “фінансаваньня дзеяньняў беларускай апазыцыі па дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне”.

Сюжэт пра Шалву Ніноа быў паказаны на канале ОНТ ў вечаровай праграме навінаў пасьля рэпартажу пра прэсавую канфэрэнцыю старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнкі і іншых сілавікоў. Старшыня КДБ заявіў журналістам, што грузінскія спэцслужбы дапамагалі рыхтаваць баявікоў для правядзеньня сэрыі тэрарыстычных актаў у Беларусі.

Паводле закону рашэньне пра дэпартацыю замежных грамадзянаў прымаецца на падставе пастановы пракуратуры. Між тым пра адпаведнае рашэньне адносна Шалвы Ніноа пакуль не паведамлялася.

Грузінскія афіцыйныя асобы ужо абверглі абвінавачваньні Грузіі ў падрыхтоўцы тэрактаў на тэрыторыі Беларусі, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international