Гомель: Мікалай Статкевіч “элегантна перамог” нахабных правакатараў

2010 2010-12-15T13:42:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

У Гомелі 14 снежня ў вучэбна-метадычным цэнтры на Галавацкага адбылася сустрэча кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса з выбаршчыкамі. На сустрэчу прыйшлі больш за 350 чалавек, у той час калі зала разлічана толькі на 250 месцаў.

У асноўным публіка прыязна паставілася да выступаў кандыдатаў, але ў залі былі і “штатныя правакатары”, якія ходзяць на сустрэчы з усімі кандыдатамі, задаюць адныя і тыя ж пытанні, і якіх выбаршчыкі ўжо добра ведаюць ў твар. Гэтым разам зала не дала выказацца “студэнтцы Вользе, члену БРСМ” і ёй падобным. Між тым, і “вертыкальшчыкі” з БРСМ стараліся - тупалі нагамі, перабівалі выступоўцаў, нешта крычалі з месца, пераконвалі прысутных, што Беларусь - проста рай на зямлі, растуць інвестыцыі, прамысловасць, сацыяльныя гарантыі. “Мне такую кнігу хацелі падарыць з ФПБ, пра тое, як добра жыць у Беларусі, дык я спытаўся ў жанчыны: Адкуль вы толькі даведаліся, што я люблю фантастыку?”, - зазначыў кандыдат.

Нейкія жанчыны, з выгляду супрацоўніцы аддзелаў адміністрацый, увесь час намагаліся перабіць Статкевіча, крычалі з месца, забягалі на сцэну ці “дэманстратыўна”, па некалькі чалавек, сыходзілі з залы. Але такія нервовыя выпады толькі весялілі публіку. А кандыдат з гумарам адказваў на пытанні правакатараў, усміхаўся і жартаваў, што яшчэ больш злавала “вертыкальшчыкаў”.

Мікалай Статкевіч адказаў на шэраг пытанняў пра плошчу, беларускую мову, прыцягненне інвестыцый, магчымыя сцэнары развіцця падзей у Беларусі. Варта заўважыць, што ў гамельчукоў кандыдат атрымаў гарачую падтрымку - яму выказваліся словы падзякі за смеласць і рашучасць, людзі станавіліся ў чэргі, каб узяць аўтограф ці проста паціснуць яму руку.

Не абмінула сваёй увагай сустрэчу і мясцовае тэлебачанне. Прынамсі, яны ходзяць на ўсе сустрэчы з кандыдатамі, толькі ў якім святле потым пакажуць гэтыя сустрэчы - пытанне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international