Асіповічы: Побач з актывістамі Някляева агітавалі непоўнагадовыя сябры БРСМ

2010 2010-12-15T12:50:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brsmasipovichy1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У горадзе Асіповічы Магілёўскай вобласці 14 снежня побач з пікетам у падтрымку кандыдата Уладзіміра Някляева праводзілі агітацыйную акцыю сябры БРСМ. Усе яны былі непаўнагадовыя. Пра гэта паведаміў кіраўнік выбарчага штаба Уладзіміра Някляева ў Асіповічах Ігар Трашчоў:

- З пачатку агітацыйнай кампаніі мы штодзённа праводзім пікетаванне ў падтрымку свайго кандыдата ў розных месцах горада. У гэты дзень побач з адным з нашых пікетаў пачалі праводзіць сваю акцыю і сябры БРСМ. Яны раздавалі стужачкі, што сімвалізавалі афіцыйны сцяг Беларусі, і невялікія ўлёткі з тэкстам: “Красно-зеленая ленточка - это символ гордости за нашу страну, за наше прошлое и настоящее! Символ будущего Беларуси! Повяжи ленточку на лацкан одежды, руку, на сумку или на антенну автомобиля. Наш выбор проверен временем”.

Па словах Ігара Трашчова, яго здзіўляе надпіс “наш выбор проверен временем” ва ўлётках, калі іх раздаюць падлеткі.

- Якім часам ён можа быць імі правераны, калі ўсе яны маладыя, і пра які выбар яны могуць казаць, калі выбіраць ім яшчэ яўна ранавата. “Здзівіла” таксама, што БРСМ праводзіў сваю акцыю ў месцы, дзе дазволена правядзенне пікетавання за кандыдатаў у прэзідэнты ў перыяд перадвыбарнай агітацыі.

Цікава, як бы паставіліся гарадскія ўлады і раённая выбарчая камісія да таго, што непаўнагадовыя школьнікі дзе-небудзь у цэнтры горада пачалі б раздаваць кнігі і ўлёткі з вершамі Уладзіміра Някляева, задаецца пытаннем Ігар Трашчоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international