viasna on patreon

Старобін: На сустрэчу з даверанай асобай Лукашэнкі – па разнарадцы

2010 2010-12-15T11:40:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/starobin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 13 снежня ў старобінскім Доме культуры адбылася сустрэча з даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі - генеральным дырэктарам ААТ "Будтрэст №3" і дэпутатам Мінскага аблсавета Мікалаем Ашэйчыкам.

Зала ДК, разлічаная на 300 чалавек, была запоўненая напалову. Як высветліў праваабаронца БХК Аляксей Валабуеў, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, людзей накіроўвалі на яе пад прымусам:

- Была разнарадка па прадпрыемствах і арганізацыях пасёлку. Пра гэта паведамілі самі ўдзельнікі сустрэчы. У выніку мерапрыемства праходзіла зусім не ў адзінагалосным экстазе, які мы маглі назіраць, напрыклад, падчас так званага ўсенароднага сходу з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Саракахвілінная прадмова даверанай асобы кандыдата пра дасягненні народнай гаспадаркі на эканамічнай, палітычнай і спартовых нівах скончылася абаяцаннямі давесці сярэдні заробак па краіне да 1000 даляраў у бліжэйшую пяцігодку. "Ды хопіць нам ужо казкі распавядаць," - раздаліся крыкі з залы, і сустрэча паступова пачала пераўтварацца ў балаган. Людзі задавалі вострыя набалелыя пытанні, на якія ў даверанай асобы не заўсёды знаходзіліся адказы. Як следства, зала старобінскага ДК падзялілася на два лагеры і пачала нагадваць усё наша падзеленае ідэалагічнай прапагандай грамадства.

Праз гадзіну дыскусія з Мікалаем Ашэйчыкам скончылася, на сцэну выйшлі работнікі Дома культуры з забаўляльнай праграмай народнай самадзейнасці. Наведвальнікі сустрэчы пачалі разыходзіцца, і зала апусцела.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства