16 сакавіка, у мястэчку Луна Мастоўскага раёну былі праведзены ператрусы

2006 2006-03-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ператрусы былі праведзеныя ў дамах мясцовых грамадзка-палітычных актывістаў – Лявона Карповіча, сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ і "Фонду імя Льва Сапегі", а таксама Аляксандра Пудаўкіна, сябра ПКБ, дэпутата Мастоўскага раённага савету. У выніку вобшуку ў абодвух былі канфіскаваныя сыстэмныя блёкі кампутараў, каляндарыкі, інфармацыйныя ўлёткі як цяперашняй выбарчай кампаніі, так і адзінкавыя ўлёткі ранейшых гадоў, а таксама некаторыя газэты. Ператрус, які адбываўся з санкцыі раённага пракурора, праводзілі супрацоўнікі Мастоўскага РАУС. Карповічу і Пудаўкіну было патлумачана, што вобшук робіцца паводле сьледзтва ў справе незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі "Партнёрства". Нагадаем, што крыху раней на актывіста з Мастоў Андрэя Панасіка была заведзена крымінальная справа паводле нядаўна ўведзенага артыкулу 293 (частка 3) – "падрыхтоўка масавых беспарадкаў". Па словах Лявона Карповіча і Аляксандра Пудаўкіна, яны ня маюць аніякага дачыненьня да "Партнёрства", а папросту бралі актыўны ўдзел у кампаніі па выбарах прэзыдэнта.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international