Маладэчна: Навучэнцы і вайскоўцы мусяць тэрмінова прагаласаваць

2010 2010-12-15T11:05:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-uchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежныя назіральнікі, якія прысутнічаюць на выбарчых участках, певедамляюць пра выпадкі, якія сведчаць аб парушэнні прынцыпу дабраахвотнага ўдзелу ў галасаванні.

На выбарчым участку №25, які размяшчаецца ў прафесійна-тэхнічным каледжы (былая 21- я вучэльня) на працягу дня куратары прыводзілі галасаваць навучэнцаў, па два-тры чалавекі.

Інцыдэнт адбыўся на Музычным участку №4. З намерам прагаласаваць датэрмінова прыходзіла трое вайскоўцаў. У спісах выбаршчыкаў іх не было, бо яны пражываюць “на кватэры” на тэрыторыі выбарчай акругі. Сябры камісіі ім адказалі, каб тыя прыходзілі 19 снежня, тады іх унясуць у дадатковыя спісы. Вайскоўцы паводзілі сябе даволі агрэсіўна і ледзь не ўчынілі бойку, каб ім усё ж выдалі бюлетэні. На пытанне, чаму прагаласаваць ім трэба менавіта зараз, яны адказалі, што ім так загадалі. Пасля доўгага разбіральніцтва ім прыйшлося сыйсці, не прагаласаваўшы.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international