Барысаў. Супрацоўнікі БАТЭ просяць выдаць даведкі аб датэрміновым галасаванні

2010 2010-12-15T10:37:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau-anatol-kapski.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі ад Руху "За свабоду" і Беларускага  Хельсінкскага камітэта, якія назіралі за датэрміновымі выбарамі на ўчастку №7, размешчаным у СШ№16 горада Барысава, сталі сведкамі дзіўнай карціны.

Прыйшоўшыя галасаваць датэрмінова супрацоўнікі заводу БАТЭ прасілі сяброў выбарчай камісіі выдаць ім даведкі, якія пацвярджаюць факт датэрміновага галасавання. Як вядома, такія даведкі камісіявыдаваць не мае права. На пытанне, для чаго патрэбныя падобныя дакументы, супрацоўнікі БАТЭ казалі, што гэта патрабаванне дырэктара прадпрыемства Анатоля Капскага.

Дарэчы, у нядаўнім адказе ЦВК http://spring96.org/be/news/39111 на скаргу праваабаронцы Алега Мацкевіча з нагоды неправамернага правядзення сустрэчы з выбаршчыкамі Анатолем Капскім, даверанай асобай кандыдата Лукашэнкі, гаварылася, што гендырэктар БАТЭ знаходзіцца ў працоўным адпачынку з 1 снежня. Няўжо загадзя выйшаў на працу, каб запатрабаваць ад падпарадкаваных прагаласаваць датэрмінова?

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international