Брытанскія праваабаронцы: У Беларусі працягваюць парушаць правы чалавека

2010 2010-12-15T10:34:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларуская дзяржава працягвае парушаць правы чалавека. Пра гэта ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі нагадвае сайт брытанскага аддзялення няўрадавай арганізацыі "Міжнародная амністыя", перадае БелаПАН.

Правы чалавека ў Беларусі рэгулярна парушаюцца дзяржавай. Свабода слова і права на мірны пратэст не захоўваюцца. Праваабаронцы зведваюць пераслед, заявіў дырэктар брытанскага аддзялення "Міжнароднай амністыі" Кейт Ален. Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, якая па-ранейшаму практыкуе смяротную кару, нагадвае Ален. Праваабаронцы называюць краіну "апошнім катам Еўропы".
Беларускія суды, на думку брытанскіх праваабаронцаў, захоўваюць рэпрэсіўныя рысы савецкай сістэмы крымінальнага правасуддзя, а суддзі звычайна не выкарыстоўваюць свае паўнамоцтвы для справядлівага вырашэння пытанняў аб законнасці арыштаў.
Апрача таго, дзяржава, на думку праваабаронцаў, працягвае кантраляваць большасць сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі.
Аўтары нагадваюць пра заклік "Міжнароднай амністыі" да хуткага, справядлівага і эфектыўнага расследавання нядаўняй гібелі заснавальніка беларускага сайта навін "Хартыя'97" Алега Бябеніна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international