У БДУ плануецца масавае выключэньне студэнтаў – агітатараў за альтэрнатыўных кандыдатаў

2006 2006-03-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру Вясна ад студэнтаў гістафака, 15 сакавіка быў затрыманы першакурсьнік Павел Дарохін, які распаўсюджваў агітацыйныя улёткі аднаго з альтэрнатыўных кандыдатаў. Паўла Дарохіна затрымалі асобы ў цывільным і даставілі ў дэканат. У дэканаце на першакурсьніка быў аказаны ціск, яго прымусілі скласьці сьпіс з прозьвішчамі іншых студэнтаў, якія маюць дачыненьне да распаўсюда агітацыйных матэрыялаў. Малады чалавек сьпіс склаў. Цяпер, па словах студэнтаў, у БДУ плануецца масавая “зачыстка” з магчымым выключэньнем актывістаў агітацыйнай кампаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства