viasna on patreon

Бяроза: На датэрміновае галасаванне возяць аўтобусамі ў працоўны час

2010 2010-12-14T19:18:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biarozadaterminovaje1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадскія ўлады нічога новага на гэты раз не прыдумалі - у працоўны час рабочых арганізавана возяць па выбарчых участках, каб яны прагаласавалі датэрмінова.

Першым выканаў указанне “зверху” дырэктар ААТ “Бярозабудматэр’ялы”, дэпутат абласнога савета Мікалай Жук.

Учора на ранішняй нарадзе Жук загадаў сваім падначаленым 14 снежня даставіць рабочых на выбарчыя ўчасткі.

Напрыклад, да выбарчага ўчастка № 10, размешчанага ў спартыўнай зале ААТ “Бярозабудматэр’ялы”, у 11.15 пад’ехаў зялёны аўтобус, з якога выйшлі 10 рабочых і гуськом накіраваліся на ўчастак. Быў і другі  аўтобус з гэтага прадпрыемства, адкуль выйшлі  тры кабеты ў дарагіх футра.  

Першая прагаласаваўшая прызналася, што начальства ў працоўны час адправіла іх галасаваць - але менавіта яна не супраць такога загаду, паколькі 19-га паедзе ў вёску.

Ад іншых рабочых прадпрыемства “Бярозабудматэр’ялы” стала вядома, што начальства пагражала пазбавіць прэміяльных тых, хто не пагодзіцца на датэрміновае галасаванне.

Ужо вядома, што рабочых ААТ “Бярозаўскі маторарамонтны завод” таксама арганізавана даставяць на выбарчыя ўчасткі для датэрміновага галасавання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства