Рамуальд Улан, заснавальнік “Новой газеты Сморгoни”, страціў рэгістрацыю прыватнага прадпрымальніка (Радыё Свабода)

2003 2003-04-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Рамуальда Ўлана, заснавальніка “Новой газеты Сморгони” былі спадзяваньні, што яму пакінуць магчымасьць займацца прадпрымальніцтвам. Аднак ён атрымаў адмоўны адказ ад старшыні абласнога гаспадарчага суду Касьцюкевіча. Гаспадарчы суд пастанавіў спыніць прадпрымальніцкую дзейнасьць сп. Улана. Падстава — парушэньні зь ягонага боку некаторых нормаў заканадаўства. Такога рашэньня дамагаліся смаргонскія ўлады. Яны спадзяваліся, што таксама спыніць існаваньне незалежная газэта, якую выдаваў прадпрымальнік. Судовыя паперы ён накіраваў у сталіцу. Зь Міністэрства юстыцыі адказалі, што нельга зьліквідаваць суб’ект гаспадараньня на падставе парушэньняў пажарнага або працоўнага заканадаўства. Падобны адказ сп. Улан атрымаў і зь Міністэрства эканомікі. Абодва лісты падпісалі намесьнікі міністраў. Адказы зь міністэрстваў ён накіраваў у гаспадарчы суд разам са сваёй скаргай. Да ягонага расчараваньня, старшыня суду Касьцюкевіч нават не ўзгадаў пра гэтыя дакумэнты. У выніку судовае рашэньне засталося правамоцным. Што датычыць “Новой газеты Сморгони”, дык яна мае новага выдаўца. Выйшлі шэсьць нумароў. Аднак, паводле Рамуальда Ўлана, журналістам стала значна цяжэй атрымліваць афіцыйную інфармацыю — нават пра спартовыя мерапрыемствы.

Сяргей Астраўцоў, Гродна (Радыё Свабода)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international