“Універсітэт – не месца для палітычнага гвалту і прымусу!”

2010 2010-12-14T17:58:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/laurouskajairyna.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 Ірына Лаўроўская

Ірына Лаўроўская

Такімі словамі завяршаецца зварот вядомай грамадскай дзеячкі з Брэста Ірыны Лаўроўскай, дасланы ў дзве вну горада – Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт і Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Спадарыня Лаўроўская, доктар урбаністыкі і архітэктуры, абрала невыпадковых адрасатаў: некалі яна навучалася ў сценах аднаго і выкладала ў сценах другога ўніверсітэту.

Яна просіць кіраўніцтва адукацыйных установаў не прымушаць студэнтаў галасаваць датэрмінова.

“Датэрміновае галасаванне гэта той асноўны інструмент, які выкарыстоўваецца для фальсіфікацый вынікаў галасавання. Змушэнне вас да арганізацыі датэрміновага галасавання і ўдзелу ў ім ёсць непрыхаваным злачынствам супраць канстытуцыйнага права Беларусаў. Гэтае прымусовае “права” нішто іншае, як гвалт над вамі. Яно забароненае Канстытуцыяй, Выбарчым кодэксам, а таксама міжнародным правам. Яно цягне за сабою судовую адказнасьць і не мае тэрміну даўніны!” – адзначаецца ў прыватнасці ў звароце.

Зварот Ірына Лаўроўская даслала на імя рэктараў універсітэтаў. Таксама ён змешчаны ў інтэрнеце.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international