"Народная воля" ня можа трапіць да чытачоў: у Віцебскім абласным УУС знаходзяцца ўжо тры здвоеныя нумары газэты

2006 2006-03-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першы нумар "Народнай волі" быў затрыманы 2 сакавіка, яшчэ два - 14 сакавіка. Ніякіх тлумачэнняў адносна прычыны затрымання накладу прадстаўнікі рэдакцыі зноў не атрымалі. Сёння галоўны рэдактар газеты Іосіф Сярэдзіч распавёў прэс-службе БАЖ падрабязнасці апошняга затрымання.

І. Сярэдзіч нагадаў, што, даведаўшыся пра намер Смаленскага паліграфічнага камбіната скасаваць дамовы з беларускімі выданнямі, ён 13 сакавіка заключыў дамову з ТАА "Друкарня Міхайлава". Менавіта там былі надрукаваныя два здвоеныя нумары "НВ": (№44-45 і №№46-47), накладам па 27 000 асобнікаў кожны. (Па інфармацыі галоўнага рэдактара, дырэктару Смаленскага камбінату патэлефанаваў асабіста губернатар Смаленскай вобласці і запатрабаваў спыніць супрацоўніцтва з беларускімі газетамі).
"На законных падставах мы аддрукавалі чарговыя чатыры нумары і везлі ў офіс рэдакцыі з тым, каб потым распаўсюджваць", - зазначыў І. Сярэдзіч. Па словах галоўнага рэдактара, спачатку на мяжы з беларускага боку іх доўга правяралі мытнікі, якія ў выніку заявілі, што прэтэнзій з іх боку няма. Тым не менш, дакументы галоўнаму рэдактару не вярнулі. Праз гадзіну прыехалі 2 міліцыянты з Дубровенскага РАУС, праверылі машыну яшчэ раз, склаўшы пратакол вопісу накладу. Затым дакументы перадалі супрацоўнікам ДАІ з Віцебску, якія заявілі, што ўпаўнаважаныя суправаджаць прадстаўнікоў "Народнай волі" і наклад у Віцебскае абласное УУС.
Паводле І. Сярэдзіча, калі ён асабіста выказаў жаданне не ехаць у Віцебск, а ў Мінск, ён пачуў рэзкі загад: "Рукі на капот, ногі на шырыню плеч..." Яму прыгразілі, што, калі ён не паедзе дабравольна, яго даставяць на месца прызначэння ў кайданках. І. Сярэдзічу давялося перасесці ў міліцэйскую патрульную машыну; побач з кіроўцам машыны, на якой перавозілі наклад, селі людзі, каб кантраляваць яго дзеянні.
Каля 18.30 наклад прывезлі ў Віцебскае абласное УУС, дзе з І. Сярэдзіча ўзялі пісьмовыя тлумачэнні адносна таго, дзе друкавалася газета, якім накладам, як перавозілася, хто затрымліваў і г.д. Пасля гэтага прадстаўнікам рэдакцыі сказалі, што яны могуць забраць машыну (без газеты) і ехаць куды заўгодна. Ніякіх тлумачэнняў адносна таго, на якой падставе быў затрыманы наклад, прадстаўнікі рэдакцыі не атрымалі.
"Я зразумеў, што гэтае рашэнне прымалася не ніжэй як на ўзроўні міністра унутраных спраў Навумава. А можа, нават і міністр не прымае такіх рашэнняў...", - лічыць І. Сярэдзіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international