Рэчыца: Скрыні для галасавання будуць толькі апячатвацца

2010 2010-12-14T16:00:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/urna2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па распараджэнні старшыні Рэчыцкай раённай камісіі на выбарчых участках скрыні для галасавання будуць толькі апячатваць, а заклейваюць лістом з подпісамі сябраў камісіі іх не збіраюцца.

У Рэчыцы напярэдадні старту датэрміновага галасавання адбылося паседжанне Чырвонасцяжнай участковай камісіі №28, у якую ад Партыі БНФ быў уключаны Сяргей Аляксандравіч Гапанюк. Аб паседжанні, якое павінна было адбыцца ў 15:00 13 снежня, сябру камісіі паведамілі загадзя. Але якое было яго здзіўленне, калі прыбыўшы, ён даведаўся, што пачалося яно ў 14:00. На пытанне да старшыні камісіі Шведавай Тамары Іванаўны, чаму не папярэдзілі, тая не дала зразумелага адказу. Яе тлумачэнне былі, такія: паседжанне трэба было тэрмінова правесці па ўказанні старшыні раённай выбарчай камісіі Віталя Генадзьевіча Атаманчука.

На пытанне, калі будзе апячатана скрыня для галасавання, старшыня Чырвонасцяжнага выбарчага ўчастку №28 паведаміла, што гэта працэдура будзе зроблена заўтра, 14 снежня, толькі пячаткай на сургучы. Тамара Шведава паведаміла, што скрыня для галасавання не будзе заклейвацца, як гэта рабілася на мінулых выбарах, датковам аркушам паперы з подпісамі 2/3 сябраў камісіі “па распараджэнні старшыні выбарчай камісіі Рэчыцкага раёна Віталія Геннадьевіча Атаманчука”. Але вось якое было распараджэнне: вуснае ці пісьмовае, старшыня ўчастковай камісіі №28 не ўдакладніла.

“Калі скрыня не будзе заклейвацца паперай з подпісамі сябраў камісіі, то рабі з ёй, што хочаш”, - гаворыць Сяргей Гапанюк.

Па ягоных словах, датэрміновае галасавання становіцца практычна непадкантрольным. Старшыня ўчастковай камісіі ці нехта іншы можа ў любы зручны момант зламаць пячатку, укінуць бюлетэні з неабходным вынікам і паставіць пячатку зноў.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international