Новыя арышты: 7 сутак Міколу Ворану, па 5 сутак - Вадзіму Саранчукову і Анджэю Пісальніку

2006 2006-03-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 сакавіка сем сутак арышту атрымаў Мікалай Воран, прадстаўнік каманды Казуліна, па пяць сутак - Вадзім Саранчукоў, намеснік кіраўніка гарадзенскага гарадскога выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, і Анджэй Пісальнік, рэдактар "Glosu znad Niemna" na uchodzstwie".

Грамадскіх актывістаў судзілі па артыкуле 156 "дробнае хуліганства" ў РАУС Ленінскага раёна Гродна у адзін і той жа час. Прысуд Мікалаю Ворану вынес суддзя Маціюк, а Анджэю Пісальніку і Вадзіму Саранчукову суддзя Наталля Козел.

Як паведаміў Уладзімір Кісялевіч, адвакат Мікалая Ворана, той знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане. "Суд нават не прыняў да ўвагі даведкі аб здароўі падсуднага, якія я прадставіў. Гэта проста палітычны заказ", - паведаміў ПАГОНІ Уладзімір Кісялевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international