Павел Сапелка: Адміністрацыйныя справы супраць Пушкіна сфабрыкаваныя

2010 2010-12-14T21:59:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapelkapaviel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

13 снежня адвакат Павел Сапелка вывучыў матэрыялы справы, скіраванай супраць вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна, якога суд Крупскага раёну пакараў 13-цю суткамі адміністрацыйнага арышту па двух артыкулах КаАП - хуліганства і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Прысуд вынесла 9 снежня суддзя Вольга Фома.

Па словах адваката, пасля азнаямлення з матэрыяламі справы і доказнай базай у здзяйсненні правапарушэнняў, ён прыйшоў да высновы, што яна сфабрыкаваная пры дапамозе паказанняў двух выкліканых сведкаў. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі нават не знайшлі часу дамагчыся поўнага адзінства паказанняў. Так спачатку адзін са сведкаў (сусед) распавёў, што патэлефанаваў у міліцыю пасля таго, як Пушкін штурхнуў яго, той паваліўся і разбіў сабе нос. Паколькі ў гэтым выпадку давялося б прыкладаць заключэнне экспертызы, якое фальсіфікаваць значна цяжэй, сведка пасля памяняў паказаньні, сцвярджаючы, што Пушкін з ім скандаліў і нецэнзурна лаяўся.

"Сведкі (дарэчы, раней судзімыя з пасёлку Бобр) былі адзіныя толькі ў адным сваім жаданні - зрабіць з мастака хулігана," - адзначае Павел Савелка.

Адвакат таксама сустрэўся з жонкай асуджанага і падрыхтаваў касацыйныя скаргі не вынесеныя судовыя пастановы, паколькі лічыць іх цалкам неабгрунтаванымі.

Павал Сапелка кажа, што з матэрыялаў справы яскрава вынікае рэальная прычына, па якой Пушкін быў ізаляваны да выбараў і змешчаны ў ІЧУ:

На Пушкіна накладзена адміністрацыйнае спагнанне за ўчыненне двух правапарушэнняў - дробнага хуліганства і непадпарадкавання законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Аднак варта разумець, што патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі прайсці з імі былі б законнымі толькі ў тым выпадку, калі б быў даказаны сам факт здзяйснення дробнага хуліганства.

На затрыманне Пушкіна было задзейнічана ўсё кіраўніцтва Крупскага РАУС - начальнік аддзела дазнання, начальнік аддзела аховы грамадскага правапарадку, старшы оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку. Відаць, у Крупках са злачыннасцю усё ў парадку, калі ўсе сілы могуць кідацца на затрыманне мастака, які, дарэчы, не аказаў ніякага рэальнага супраціву, - ён проста адмаўляўся ісці з міліцыянтамі, таму яны яго занеслі на руках.

Таксама на руках яны занеслі яго дзеля праходжання медычнага засведчання, якое паказала, што Пушкін не ўжываў алкагольных напояў. І зноў-такі на руках яны занеслі яго ў суд і ў далейшым ў камеру ізалятара часовага ўтрыманьня адбываць адміністрацыйнае пакаранне.

Паколькі прыцягненне да адказнасці Пушкін лічыць незаконным, то ён абвясціў галадоўку, якую працягвае да гэтага часу, п'е толькі ваду.

Сёння будзе пададзеная скарга на абедзве пастановы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international