Затрыманы адзін з кіраўнікоў «Гавары праўду»

2010 2010-12-14T14:48:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сяргей Вазняк, сябра ініцыятыўнай групы Някляева, быў затрыманы ў Мінску прыкладна ў 13.40 у аўторак. Затрыманне адбылося непадалёк вуліцы Радыяльнай, на тэрыторыі, забудаванай гаражамі. Са словаў адваката Раісы Міхайлоўскай, Сяргей Вазняк разам са сваім кіроўцам прыехаў туды, каб адрамантаваць стартэр у аўтамабілі. Падчас рамонту машына была акружаная людзьмі ў цывільным і адбылося затрыманне.

С.Вазняк паспеў паведаміць аб затрыманні начальніку штаба У.Някляева Андрэю Дзмітрыеву, які, у сваю чаргу, звязаўся з юрыстамі.

На дадзены момант невядомая прычына затрымання, невядома таксама, у чым абвінавачваюць С.Вазняка.

Як паведаміла ў гутарцы з карэспандэнтам «НН» юрыст Раіса Міхайлоўская, ніякай інфармацыі супрацоўнікі праваахоўных органаў пакуль не даюць.

Затрыманага даставілі ў Партызанскі РУУС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international