У Хойніках міліцыя затрымала распаўсюдніка агітацыйных матэрыялаў

2010 2010-12-14T12:36:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Хойніках 13 снежня міліцыя затрымала Леаніда Цітка, распаўсюдніка агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса.

Як патлумачыў спадар Ціток, на вуліцы Савецкай на прыпынку грамадскага транспарту ён наклеіў тры агітацыйныя ўлёткі кандыдатаў у прэзідэнты — не ведаў, што на прыпынках, дзе шмат розных аб’яваў, іх клеіць нельга. Пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі са службы "Ахова" і адвезлі хлапца ў РАУС. Там яму заявілі, што агітацыя нібыта наагул скончылася.
У агітатара забралі тры сотні ўлётак Мікалая Статкевіча і каля тысячы ўлётак Дзмітрыя Уса. Міліцэйскі следчы Дзмітрый Каўроў склаў на хлопца адміністрацыйны пратакол і патлумачыў, што перадасць яго ў камісію райвыканкаму.
А 23-й гадзіне яму патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што можна забраць агітацыйныя ўлёткі.
Давераныя асобы кандыдатаў у прэзідэнты паведамляюць, што ў Хойніках выявілі толькі 2 дазволеныя месцы для развешвання перадвыбарчых агітацыйных матэрыялаў, у Брагіне і Лоеве — па адным, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international