Маладэчна: Пры рэгістрацыі назіральнікаў не абыйшлося без праблем

2010 2010-12-14T11:28:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybarchyuchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cёння ў Маладэчне да назірання за ходам датэрміновага галасавання прыступілі 24 незалежныя назіральнікі, вылучаныя ад дэмакрытычных арганізацый ці шляхам збору подпісаў. Дваім з іх хацелі адмовіць у рэгістрацыі, але, пасля ўмяшальніцтва мясцовых праваабаронцаў, усё ж зарэгістравалі.

Так, на ўчастку №32, які месціцца ў СШ №5, назіральніца толькі прыйшла на выбарчы ўчастак, каб зарэгістравацца, як міліцыянт, які там прысутнічаў, патрабаваў пашпарт і дакументы на вылучэнне назіральнікам. Прачытаўшы пратакол аб вылучэнні, міліцыянт знайшоў у ім памылку друку – літару “Ё” замест “Е” і паспрабаваў выставіць з участка, паведаміўшы, што дакументы не ў парадку, значыць у рэгістрацыі будзе адмоўлена. У справу прыйшлося ўмяшацца прадстаўніку БХК Эдуарду Баланчуку – і пытанне аб рэгістрацыі было вырашана станоўча.

Другому назіральніку, які вылучаўся ад мясцовага аддзялення ГА БНФ “Адраджэнне”, адмаўлялі ў рэгістрацыі па прычыне адсутнасці пячаткі на пратаколе аб вылучэнні. Пасля доўгага разбіральніцтва, тлумачэнняў аб тым, што мясцовае аддзяленне арганізацыі сваёй пячаткі не мае, і кансультацый з раённай выбарчай камісіяй, прадстаўніка грамадскага аб’яднання зарэгістравалі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international