Святлана Жук працягвае змаганьне за права ведаць месца пахаваньня свайго сына

2010 2010-12-14T14:42:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sviatlana_juk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота belapan.com

фота belapan.com

У Менгарсудзе 13 сьнежня адбыўся касацыйны разгляд скаргі маці пакаранага сьмерцю Андрэя Жука на рашэньне суду Ленінскага раёна Менска аб адмове ў распачынаньні грамадзянскай справы з прычыны непадведамаснасьці справы суду. Праз суд Святлана Жук намервалася абскардзіць неправамоцнае бяздзеяньне Дэпартамента выкананьня пакараньняў МУС, які адмовіў ў выдачы цела растралянага сына і прадстаўленьні інфармацыі аб месцы яго пахаваньня.

Судовая калегія Менгарсуда, у складзе суддзяў Алены Троска, Алены Круг і Міхаіла Басава,  па сутнасьці фармальна падыйшлі да касацыйнага разгляду, спасылаючыся на норму артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса: "Цела для пахаваньня не выдаецца, аб месцы пахаваньня не паведамляецца". І таму рашэньне суду першай інстанцыі было пакінутае ў сіле.

Між тым, у адпаведнасьці з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, абстаноўка поўнай сакрэтнасьці ў дачыненьні да месца пахаваньня пакараных і адмова ў выдачы іх цел для пахаваньня раўнацэнныя запалохваньню або пакараньню сем'яў, паколькі іх наўмысна пакідаюць у стане няпэўнасьці і псіхічных пакут. Такое тлумачэньне да артыкула 7 Пакта зрабіў Камітэт ААН па правах чалавека ў дзвюх аналагічных справах, разгледжаных ім у 2003 годзе ў дачыненьні да Беларусі". На жаль, рашэньні Камітэта па правах чалавека ААН улады  Беларусі дагэтуль не выконваюць і нават не прыслухоўваюцца да іх.

Праваабаронца Андрэй Палуда, які прысутнічаў на судовым паседжаньні ў Менгарсудзе, адзначыў, што “нягледзячы на моцныя пачуцці і цяжкі эмацыйны стан, якія нанова перажывалі ў судзе бацькі Андрэя Жука, яны выказалі цвёрдае жаданьне прайсьці гэты няпросты шлях да канца і дамагчыся прадстаўленьня інфармацыі аб месцы пахаваньня сына, бо цяжэй за ўсё выносіць выпрабаваньне невядомасьцю. Я пераканы, што іх высілкі і намаганьні па адмене нормаў артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса ўрэшце прынясуць свой плён. Учора ў размове Святлана Міхайлаўна Жук паведаміла, што нават калі не зараз, не для нас, дык для некага іншага абавязкова будзе вернута гуманнае і чалавечае права пахаваць свайго сына, альбо хаця б ведаць пра месца яго пахаваньня.”

Нагадаем, 17 ліпеня 2009 года Мінскі абласны суд прызнаў двух жыхароў Салігорскага раёна, Андрэя Жука і Івана Сарокіна, вінаватымі ў разбойным нападзе на супрацоўнікаў СВК "Бальшавік-Агра", якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты работнікам сельгаспрадпрыемства, і іх забойстве 27 лютага 2009 года на аўтадарозе паблізу вёскі Крывічы. За гэтыя злачынствы 25-гадовы Жук быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання і растраляны ў сакавіку 2010 года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international