Валянціна Свяцкая дагэтуль не атрымала адказу па сутнасці сваёй скаргі

2010 2010-12-14T10:48:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sviackaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральніца 30 лістапада накіроўвала ў Генеральную пракуратуру скаргу на парушэнні нормаў Выбарчага кодэкса і дзеючага заканадаўства сябрам Маскоўскай раённай камісіі г.Мінска Кудэрмаевым А.М. Пракуратура накіравала скаргу спн.Свяцкай на разгляд у Мінскую гарадскую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

- Генеральная пракуратура разгледзела маю заяву і 7 снежня я атрымала паведамленне, што яна накіравана на разгляд у Мінскую гарадскую камісію. Мінская гарадская камісія, як мне вядома, атрымала ліст з пракуратуры таксама 7 снежня. Аднак, як мне таксама стала вядома, зарэгістраваны гэты ліст у гарадской камісіі 10 снежня. На паседжанні камісіі 10 снежня на пытанне пра тое, калі будзе разгледжана мая заява, старшыня камісіі паведаміў мне, што разгляд адбудзецца толькі 14 снежня – то бок, у першы дзень датэрміновага галасавання, - распавядае В.Свяцкая.

Назіральніца лічыць гэты крок гарадской камісіі невыпадковым:

- Мне зразумела, што гэта робіцца дзеля таго, каб адцягнуць час і каб спадар Кудэрмаеў пакуль што выконваў тое, што ён распачаў падчас правядзення семінара-трэнінга для старшыняў участковых камісіяў. І калі нейкія заўвагі гарадская камісія і зробіць – гэта ўжо будзе, як кажуць, post factum.  

Валянціна Свяцкая адзначае, што не задаволена адказам, атрыманым ад старшыні Мінскай гарадской камісіі сп.Карпенкі. Таму 11 снежня яна зноў накіравала ў Генеральную пракуратуру заяву, у якой паведамляе, што да цяперашняга часу не атрымала адказу па сутнасці сваёй заявы. Назіральніца просіць прыняць меры ў дачыненні да парушальнікаў ужо ў адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян”.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international