Пракуратура пакрывае міліцэйскае бясчынства

2010 2010-12-13T21:16:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyjant.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гісторыя гэтага міліцэйскага "беспредела" пачалася ў жніўні бягучага года. Тады дзеля бяспекі кіраўніка дзяржавы супрацоўнікі міліцыі патрабавалі ў 40-градусную спякоту зачыніць форткі жыхароў аднаго з дамоў у сталічным мікрараёне "Вяснянка". Адной з жыхарак, якая адмовілася падпарадкавацца гэтаму патрабаванню, не пашанцавала - узвод міліцыі Цэнтральнага раёна Мінска ўварваўся ў яе кватэру, дзе да жанчыны ўжылі фізічную сілу.

Пацярпелая Алена Засценчык, выкладчык аднаго са сталічных ВНУ, лічыць, што толькі пад ціскам суседзяў, якія чулі штурм яе кватэры і што выйшлі паглядзець на тое, што адбываецца, супрацоўнікі міліцыі перасталі выкручваць ёй рукі.  Пацярпелая звярнулася з заявай у пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска.

Праваабаронца Сяргей Усцінаў, які дапамагаў Алене ў складанні скаргі, тлумачыць:

- Само патрабаванне супрацоўнікаў міліцыі пра закрыццё фортак не заснавана на законе. Ніводны нарматыўна-прававы акт не прадпісвае патрабаванне зачыніць форткі жыхарам без іх згоды, а недатыкальнасць жылля з'яўляецца неад'емным канстытуцыйным правам грамадзян.

Нядаўна пацярпелая атрымала адказ з пракуратуры. Ахоўнікі законнасці не знайшлі ў міліцэйскім "беспределе" прыкмет злачынства. 

- Праверка, якая праводзіцца пракуратурай Цэнтральнага раёна, з'яўляецца няпоўнай, неаб'ектыўнай і не ўсебаковай. Першапачаткова пацярпелай не было выдадзена накіраванне на праходжанне судовай медыцынскай экспертызы, не былі апытаны суседзі, якія бачылі здарэнне. Мы ўжо падалі скаргу на пастанову пра адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў пракуратуру горада Мінска, і будзем далей дамагацца аб'ектыўнага расследавання гэтай справы, - заявіў праваабаронца С.Усцінаў. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international