viasna on patreon

КААРДЫНАТАРА "ЗУБРА" МІКІТУ САСІМА, якому дзень назад зрабілі аперацыю, міліцыянты забралі са шпіталю і вязуць у Баранавічскі ГАУС

2006 2006-03-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ПЦ "Вясна" стала вядома, што сёньня раніцай да Мікіты Сасіма, які знаходзіўся ў 9-ай клініцы з прычыны аперацыі апендыцыта, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і, прад'явіўшы пастанову Баранавічскага ГАУС, забралі яго на допыт па факце ўзбуджэньня крымінальнай справы ў сувязі з нібыта ўхіленьнем ад прызыву.

Падобную крымінальную справу ў дачыненьні да моладзевага актывіста спрабуюць ўзбудзіць ужо другі раз, прычым першы раз Баранавічскі ГАУС адмовіў ваенкамату ва ўзбуджэньні справы ня так даўно - 5 сьнежня 2005 года, бо не знайшоў аб'ектыўных дадзеных, якія б сьведчылі аб ухіленьні Мікіты Сасіма ад вайсковай службы.

Разам з тым напярэдадні, 14 сакавіка, каардынатара "Зубра" разам з іншымі актывістамі Натальляй Ушко, Нікай Лазоўскай і Нікітам Шуцянковым каля 22.00 без усялякай прычыны затрымалі каля станцыі метро "Пушкінская", калі яны проста стаялі і размаўлялі. Раптам да іх пад'ехаў аўтобус, у які амапаўцы іх запіхалі і даставілі ў Фрунзенскі РУУС. З міліцэйскага патарунку Мікіта Сасім трапіў у шпіталь з абвастрэньнем апендыцыту, яму зрабілі аперацыю.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч абураны паводзінамі дактароў, якія дазволілі забраць чалавека ў пасьляаперацыйным стане і ўпэўнены, што падобныя дзеяньні ўладаў зьвязаныя, безумоўна, з выбарамі: "Зразумела, узбуджэньне крымінальнай справы супраць Мікіты Сасіма ськіраванае на ізаляцыю моладзевага актывіста напярэдадні 19 сакавіка. Я не здзіўлюся, калі пасьля выбараў яна будзе спыненая, як ужо было, за адсутнасьцю складу злачынства".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства