Гомельскага сябра БНФ “Адраджэнне” не зарэгістравалі назіральнікам

2010 2010-12-13T20:46:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziranniezabaronena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Участковая камісія ўчастка для галасавання №17 Цэнтральнага раёна Гомеля адмовіла ў рэгістрацыі ў якасці назіральніка сябру гомельскай арганізацыі Грамадскага аб'яднання БНФ “Адраджэнне” Уладзіміру Багіну. Па словах правабааронцы Анатоля Паплаўнага, падставай для адмовы ўчастковая камісія назвала той факт, што ў пратаколе вылучэння назіральнікам не было пячаткі. «Арганізацыя ГА БНФ “Адраджэнне” зарэгістравана ва ўпраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама без пячаткі, і ўжо неаднаразова ад грамадскага аб'яднання вылучаліся людзі ва ўчастковыя камісіі, і не было адмоваў на падставе таго, што няма пячаткі, ніколі гэтага не патрабавалі», - дадаў Паплаўны. Ён выказаў меркаванне, што сябры ўчастковай камісіі кепска ведаюць заканадаўства, прававыя акты, тлумачэнні да іх.

Адмовіла назіральніку ў рэгістрацыі старшыня камісіі Ірэна Бяспалая, дырэктар гімназіі №10.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international