Слуцк: Кіраўнік штаба Лукашэнкі ўказаў праваабаронцу на дзверы

2010 2010-12-13T20:41:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluck-amialkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Амяльковіч

Віталь Амяльковіч

Юрый Бандарэнка, кіраўнік перадвыбарнага штаба Лукашэнкі па Слуцку, выгнаў з фае інтэрната УП “Мінскаблсельбуд” прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага камітэта Віталя Амяльковіча (на фота). У гэтым інтэрнаце размяшчаецца выбарчы ўчастак № 5 г. Слуцка.

“У фае я чакаў Уладзіміра Адзярыху, які павінен быў падысці, каб зарэгістравацца кароткатэрміновым назіральнікам ад БХК, - распавёў Віталь Амяльковіч.  - Я спытаў у вахцёра, дзе знаходзіцца выбарчая камісія. У гэты момант зайшоў Юрый Бандарэнка, дырэктар ДУП “ЖРЭП № 3” УП “Мінскаблсельбуд”, у веданні якога знаходзіцца інтэрнат. На падвышаных танах ён заявіў мне: “Што вы тут лазіце? Выйдзі прэч!”.

Пасля кароткай гутаркі з ім я выйшаў, каб сустрэцца з назіральнікам на вуліцы. Я правёў яго ў інтэрнат, паказаў, дзе знаходзіцца ўчастак, і застаўся чакаць у фае. Тым часам тут ізноў з'явіўся Бандарэнка. Ён паводзіў сябе агрэсіўна, хаміў і паказваў мне на дзверы. Потым паклікаў міліцыянера і папрасіў дапамагчы выставіць мяне. Супрацоўніку РАУС я растлумачыў, што ў фае дадзенага інтэрната знаходзіцца гандлёвы аб'ект, куды можа прыйсці любы чалавек. Пакуль я разглядаў вітрыну ў чаканні назіральніка, міліцыянер добрасумленна “нёс вахту””.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international