viasna on patreon

Слонім: На сустрэчы з Саннікавым – поўная зала

2010 2010-12-13T19:32:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-sustr-san-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сустрэчы з кандыдатамі на пасаду прэзідэнта і іх даверанымі асобамі выклікаюць у слонімцаў усё большую і большую зацікаўленасць. Увечары ў нядзелю, 12 снежня, у кінатэатры “Мір” адбылася сустрэча з кандыдатам Андрэем Саннікавым, на якой быў проста аншлаг.

Разам з кандыдатам у Слонім прыехалі першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, былы міністр абароны Беларусі Павел Казлоўскі, навуковец-эканаміст Леанід Злотнікаў, якія адказвалі на пытанні выбаршчыкаў, што тычыліся эканомікі, ваеннай і сацыяльнай сфер і культурнага жыцця Беларусі.

Найбольш слонімцы задалі гасцям пытанні, звязаныя з будаўніцтвам жылля, ільготамі для пенсіянераў, студэнтаў, чарнобыльцаў.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі АБСЕ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На здымках: Падчас сустрэчы з Андрэем Саннікавым у Слоніме.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства