Затрыманага кіраўніка Брэсцкага абласнога Штаба А.Мілінкевіча Юрася Губарэвiча адпусьцілі з Ленiнскага РАУС

2006 2006-03-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома, Юрась Губарэвiч адпушчаны з Ленiнскага РАУС, куды ён быў дастаўлены 15 сакавiка каля гадзiны на падставе парушэння iм правiлаў дарожнага руху. Удакладняючы акалiчнасцi затрымання, кiраўнiк Берасцейскага абласнога выбарчага штабу А. Мiлiнкевiча паведамiў, што ў Ленiнскiм РАУС супрацоўнiкi мiлiцыi спрабавалi выхапiць з яго рук дыктафон, правакавалi на тое, каб Ю. Губарэвiч пачаў размахваць рукамi, а г.з. аказваць непадпарадкаванне праваахоўным органам, якое караецца артыкулам Кодэксу аб адмiнiстратыўных правапарушэннях.

Юрась Губарэвiч лiчыць, што ён быў вызвалены дзякуючы прысутнасцi ў РАУС прадстаўнiкоў мiсii АБСЕ, якiя былi непасрэднымi сведкамi таго, што ў яго паводзiнах не было саставу адмiнiстратыўнага правапарушэння.

P.S. Кiраўнiк абласнога штабу не адмаўляе далейшых правакацыяў у яго бок.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international