Баранавічы: Сустрэча Рымашэўскага з выбаршчыкамі ледзь не скончылася бойкай

2010 2010-12-13T19:06:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baravichu-sustr-rumash-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 снежня ў Баранавічах адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам у прэзідэнты Віталём Рымашэўскім. Сустрэча праходзіла ў гарадскім палацы афіцэраў (вул. Камсамольская, 11). Прысутнічала амаль поўная зала людзей, нягледзячы на тое, што падзея адбывалася ў 13 гадзін дня. Пасля 45-хвіліннай прамовы Віталь Рымашэўскі стаў адказваць на пытанні прысутных. Сустрэча запомніцца тым, што надзвычай агрэсіўна сябе паводзілі прадстаўнікі “Саюза беларускіх афіцэраў” і мясцовыя БРСмаўцы на чале са старшынём Сяргеем Пяцігоравым. Каб не дапусціць сапраўднай бойкі, у справу ўмяшаліся з аднаго боку Павел Севярынец і прыхільнікі БХД, а з другога – супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргей Пузікаў і начальнік Палаца афіцэраў падпалкоўнік Андрэй Некрылаў.

Большасць прысутных вельмі шчыра падтрымлівала Віталя Рымашэўскага, які эмацыйна адказваў на розныя пытанні, за што не раз атрымоўваў гарачыя апладысменты. Вельмі шмат было пытанняў пра кантрактную сістэму, нізкія заробкі і крэдыты, свободу слова, хрысціянства і палітыку, аб сувязях з Расіяй і Еўропай. Аднак асноўная тэма гаворкі – прэзідэнцкія выбары. Пасля сустрэчы дэбаты прыхільнікаў і праціўнікаў Віталя Рымашэўскага працягваліся ў калідоры і файе будынка.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Фота: 1. Дэбаты пасля сустрэчы. 2. Супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргей Пузікаў і начальнік палаца афіцэраў падпалкоўнік Андрэй Некрылаў спрабуюць “рэгуляваць” гарачыя дэбаты. 3. Прысутныя на сустрэчы з В.Рымашэўскім; 4.Выступае Віталь Рымашэўскі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international