Гродзеншчына: Напады на агітатараў за Някляева

2010 2010-12-13T17:47:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodna-semianchuk-niekl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За апошнія два дні зафіксаваныя два напады на агітатараў за кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Першае здарэнне адбылося надвячоркам 11 снежня ў Гродна каля ўніверсаму “Брэст”. Да пікету ў падтрымку Уладзіміра Някляева падышоў чалавек на лёгкім падпітку. Спярша ён увязваўся ў спрэчкі, правакуючы ўдзельнікаў пікету і сцвярджаючы пра марнасць іх працы, маўляў, усё роўна пераможа незаменны Аляксандар Лукашэнка. Пасля гэтага ён напаў на аднаго з актывістаў агітацыі Даніла Куклева і нанёс яму некалькі досыць моцных удараў. Даніл Куклеў з дапамогай іншай удзельніцы пікету абараняўся. Ніякай міліцыі ў гэтым людным месцы не аказалася. У выніку гэтага нападу агітацыйны пікет быў сарваны.

12 снежня жыхар Азёраў Кірыл Семянчук (на фота), сябра каманды Уладзіміра Някляева, вярнуўся ў сваё мястэчка і ў цэнтры каля крамы “Шанс” стаў раздаваць інфармацыйныя матэрыялы за кандыдата. Да яго падышлі двое ў цывільным і сталі чапляцца і пагражаць актывісту. Урэшце яны нанеслі Семянчуку некалькі ўдараў і падралі адмысловую накідку. Пры тым агрэсіўныя хуліганы лаяліся матам і хацелі забраць інфармацыйныя ўлёткі, якія Семянчук ім не аддаў.

Абодва актывісты агітацыйнай кампаніі пішуць заявы ў міліцыю і маюць намер дамагацца, каб невядомыя хуліганы былі выяўлены і пакараны.     

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international