Беларускія ўлады адмовілі ў візе старшыні Нарвежскага Хельсінкскага камітэта

2010 2010-12-13T17:21:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/admovauvizie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская амбасада ў Стакгольме адмовіла ў візе старшыні Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Бёрну Энгесланду (Bjorn Engesland).

Як паведаміў сп.Энгесланд, яму вярнулі пашпарт са штампам з забаронай на ўезд – без тлумачэння прычынаў.

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі называе гэтую адмову паказальнай.

- Адмова ў візе Бёрну Энгесланду з’яўляецца яркім паказальнікам таго, якім чынам беларускія ўлады ставяцца да пытання правоў чалавека ў краіне, - падкрэслівае праваабаронца.

Алесь Бяляцкі лічыць, што адмова ў візе замежнаму праваабаронцу наўпрост звязаная з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Нагадаем, што раней Амбасада Рэспублікі Беларусь у Стакгольме адмовіла ў візе Марціну Углу - старшыні шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen. Афіцыйнай матывацыі такога рашэння праваабаронца ад беларускай амбасады таксама не атрымаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international