Барысаў: Назіральнікі гатовыя да датэрміновага галасавання

2010 2010-12-13T17:03:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Статкевіч

Марына Статкевіч

Сёння заканчваюць рэгістрацыю 45 назіральнікаў, якія вылучаны пяццю дэмакратычнымі структурамі на выбарчыя ўчасткі Барысава.

Назіральнікаў накіравалі прафсаюз РЭП, Беларускі Хельсінкскі камітэт, партыя левых «Справядлівы свет», Рух «За свабоду» і Аб'яднаная грамадзянская партыя. Пакуль адмоваў у іх рэгістрацыі не зафіксавана. Толькі адзін раз назіральнікі сутыкнуліся з цяжкасцямі пры рэгістрацыі на ўчастку № 37, дзе каля пяці гадзін вечара ў пятніцу, 10 снежня, адсутнічалі сябры выбарчай камісіі, старшыня Вадзім Балычоў і сакратар Людміла Свецік. Графік працы камісіі назіральнікі не знайшлі, а працаўнікі паштовага аддзялення, дзе размяшчаецца ўчастак № 37, не змаглі адказаць, у які час сябры камісіі бываюць на месцы. Назіральнікам прыйшлося прыходзіць на ўчастак паўторна, ужо на наступны дзень.

Як распавядае арганізатар доўгатэрміновага назірання ў горадзе Барысаве кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Марына Статкевіч (на фота), усе назіральнікі ад дэмакратычных структур будуць працаваць на выбарчых участках з 14 снежня і ў дзень выбараў, 19 снежня.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international