Дзмітрый Растаеў больш не працуе ў «Вечернем Бобруйске»

2010 2010-12-10T16:57:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З 30-га лістапада журналіст Дзмітрый Растаеў, сябра ГА «БАЖ» і пазаштатны карэспандэнт «БелГазеты», больш не працуе ў штаце рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Вечерний Бобруйск».

Пасля заканчэння вымушанага адпачынку кіраўніцтва выдання прапанавала яму напісаць заяву на звальненне «па ўласным жаданні». Журналіст не пагадзіўся з такой фармулёўкай і пазначыў, што звальняецца «ў сувязі са змяненнем істотных умоваў працы». Хаця жадання працягваць супрацоўніцтва ў яго і сапраўды ўжо не было, — прызнаўся журналіст у гутарцы з прэс-службай БАЖ. «Як працаваць у газеце, якая не ўмее адстойваць інтарэсы сваіх супрацоўнікаў?», — разважае ён.

Пакуль што планаў наконт новага працаўладкавання ў Дзмітрыя няма — ён працягвае супрацоўнічаць з «БелГазетой» як пазаштатны аўтар.

Нагадаем, што 20 кастрычніка кіраўніцтва недзяржаўнай газеты «Вечерний Бобруйск» прапанавала Дзмітрыю Растаеву напісаць заяву на адпачынак.

Як распавёў сп. Растаеў у сваім блогу ў Жывым Журнале, гэта адбылося пасля візіту заснавальніка газеты Валянціна Сысоя да намесніка старшыні бабруйскага гарвыканкама Міхаіла Кавалевіча, адказнага за «ідэалагічны накірунак». Па інфармацыі Растаева, ідэолаг паказаў заснавальніку падборку раздруковак з ЖЖ і рэспубліканскай «БелГазеты» і заявіў: «Альбо Растаеў перастае друкавацца дзе-кольвек, акрамя як у вас, альбо самі разумееце… Падумайце пра газету».

Пасля размовы яго выклікала кіраўніцтва выдання і патлумачыла, што вымушана прыслухацца да «настойлівага пажадання» гарвыканкама, бо не можа рызыкаваць бізнесам. Журналісту прапанавалі напісаць заяву на адпачынак і паведамілі, што прыпыняюць яго публікацыі.

Сярод артыкулаў, якія, на думку Д. Растаева, маглі выклікаць раздражненне чыноўнікаў, — артыкул «Есть ли жизнь в гиперкубе?» у «БелГазете» з расповедам пра ціск на сябраў ініцыятыўных груп кандыдатаў; пост у ЖЖ-кам’юніці by_politics «Батька наш, иже еси?» з рэзкімі выказваннямі на адрас удзельнікаў абласнога семінару ідэалагічных работнікаў; публікацыя ў самім «Вечернем Бобруйске» «Гайд-парк по-бобруйски» з фотарэпартажам і расповедам пра збор подпісаў за апазіцыйных кандыдатаў.

Недзяржаўная газета адправіла свайго журналіста ў прымусовы адпачынак ціску гарвыканкама

Гиперкуб наносит ответный удар

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international